Індустрыялізацыя беларускай сельскай гаспадаркі ў 1921–1939 гг.: трансфармацыя зместу

Даследуюцца праблемы савецкай мадэрнізацыі беларускай вёскі ў 1921–1939 гг. на аснове сістэмна-функцыянальнага падыходу, які дазваляе ўдакладніць ролю традыцыі як фактару, што вызначае накіраванасць і спецыфіку пераўтварэнняў і захоўвае свой уплыў у перыяд трансфармацыі грамадства. Адзначаецца неадн...

Full description

Bibliographic Details
Main Author: Сергей Николаевич Ходин
Format: Article
Language:Belarusian
Published: Belarusian State University 2018-04-01
Series:Журнал Белорусского государственного университета: История
Subjects:
Online Access:https://journals.bsu.by/index.php/history/article/view/113
Description
Summary:Даследуюцца праблемы савецкай мадэрнізацыі беларускай вёскі ў 1921–1939 гг. на аснове сістэмна-функцыянальнага падыходу, які дазваляе ўдакладніць ролю традыцыі як фактару, што вызначае накіраванасць і спецыфіку пераўтварэнняў і захоўвае свой уплыў у перыяд трансфармацыі грамадства. Адзначаецца неаднароднасць паняццяў «індустрыялізацыя» і «індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі», а таксама іх форм і кірункаў у БССР у міжваенны час. Зроблена выснова аб тым, што на першым этапе (у 1924–1928 гг.) індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі ажыццяўлялася на аснове ўзаемадзеяння індывідуальных і буйных абагульненых гаспадарак як вытворцаў, калі праз кааперацыйныя формы з сялянскімі індывідуальнымі гаспадаркамі арганізоўваліся закупка, збыт і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Сцвярджаецца, што пачынаючы з 1929 г. акцэнт у працэсе мадэрнізацыі пераносіцца на механізацыю асноўных сельскагаспадарчых працэсаў, фундаментам якой з’яўлялася трактарызацыя. Канстатуецца, што на працягу 1929–1939 гг. стварэнне машынна-трактарных станцый не забяспечыла істотную механізацыю сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларускай ССР, аднак спрыяла напрацоўцы вопыту, падрыхтоўцы кадраў і ў перспектыве стварала зачын для ўласнай вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.
ISSN:2520-6338
2617-4006