Фарміраванне фондаў музеяў вышэйшых навучальных устаноў БССР у 1920–30-я гг. (на прыкладзе вучэбных калекцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)
Разглядаецца працэс камплектавання фондаў музеяў вышэйшай школы БССР у 1920–30-я гг. на прыкладзе фарміравання навуковых калекцый музеяў БДУ. Для даследавання праблематыкі фондавай дзейнасці музея прыцягваліся агульнанавуковыя метады аналізу, сінтэзу, апісання, класіфікацыі з апорай на прынцып гіста...
Main Author: | |
---|---|
Format: | Article |
Language: | Belarusian |
Published: |
Belarusian State University
2020-01-01
|
Series: | Журнал Белорусского государственного университета: История |
Subjects: | |
Online Access: | https://journals.bsu.by/index.php/history/article/view/707 |
Summary: | Разглядаецца працэс камплектавання фондаў музеяў вышэйшай школы БССР у 1920–30-я гг. на прыкладзе фарміравання навуковых калекцый музеяў БДУ. Для даследавання праблематыкі фондавай дзейнасці музея прыцягваліся агульнанавуковыя метады аналізу, сінтэзу, апісання, класіфікацыі з апорай на прынцып гістарызму. Асновай крыніцазнаўчай базы сталі матэрыялы фонду 205 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гісторыю дзейнасці БДУ. Вывучэнне крыніц і спосабаў паступлення музейных прадметаў у фонды ўніверсітэцкіх музеяў дазволіла разгледзець асаблівасці вучэбных музеяў, вызначыць прыярытэтныя напрамкі камплектавання, раскрыць спецыфіку іх фінансавай дзейнасці, выявіць арганізацыі, якія дапамагаюць фондавай дзейнасці, ахарактарызаваць спосабы паступлення прадметаў музейнага значэння. Асноўнымі формамі камплектавання фондаў музеяў БДУ з’яўляліся перадача ў дар (ад вучоных, буйных музеяў, навучальных і навуковых устаноў, арганізацый), збор прадметаў музейнага значэння ў ходзе розных навуковых экспедыцый, камандзіровак, выраб экспанатаў у вучэбных майстэрнях навукоўцамі і студэнтамі ўніверсітэта, абмен і афіцыйнае набыццё музейных прадметаў. Спалучэнне розных форм і кірункаў фарміравання фондаў музеяў БДУ забяспечыла ўніверсітэт сістэматызаванымі, навукова арганізаванымі вучэбнымі калекцыямі. Якасная і колькасная характарыстыкі, паўната і сістэмнасць калекцый вызначылі высокі навуковы ўзровень развіцця вучэбных музеяў БДУ. |
---|---|
ISSN: | 2520-6338 2617-4006 |